Галаграма на апараце Kino-mo. Кадр з трансляцыі фіналу конкурсу

Галаграма на апараце Kino-mo. Кадр з трансляцыі фіналу конкурсу

Праект Kino-Mo беларусаў Кірылы Чыкеюка і Арцёма Ставенкі перамог у конкурсе Pitch to Rich 2015 кампаніі Virgin Group у катэгорыі стартапаў і атрымае 150 тысяч фунтаў (больш за 230 тысяч даляраў) на рэкламу і маркетынг сваёй тэхналогіі.

Фіналісты прадстаўлялі свае праекты ў Лондане перад журы на чале з мільярдэрам Рычардам Брэнсанам. Рэакцыяй Брэнсана на прэзентацыю Kino-Mo былі словы «выглядае фантастычна».

Kino-Mo трапілі ў лік 32 фіналістаў па выніках анлайн-галасавання, у якім ім аддалі голас 15 тысяч чалавек. Прамая трансляцыя фінала вялася на Youtube. Прэзентацыя беларусаў пачынаецца на 32 хвіліне, праект прадстаўляў асабіста яго суаўтар Кірыл Чыкеюк.

Праект Kino-mo дае магчымасць паказваць дынамічныя каляровыя галаграмы ў паветры. Выява ствараецца лінейкамі светладыёдаў, што круцяцца нібы вентылятар. Сабекошт аднога апарата для стварэння галаграмы складае прыблізна 180 фунтаў (Брэнсан казаў, што не раскрываў бы гэтую лічбу). Іх прапануецца выкарыстоўваць у найперш рэкламных, а таксама забаўляльных мэтах.

***

Папярэдняя тэхналогія Чыкеюка і Ставенкі паказвала анімаваныя карцінкі на колах ровараў, яна ужо выкарыстоўваецца ў гэтых мэтах у Мексіцы, Ірландыі, Японіі. Сузаснавальнік Kino-mo быў названы адным з 30 найбольш перспектыўных маладых беларускіх прадпрымальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?