Афіцыйны візіт намесніка старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кента Харстэда ў Беларусь адбудзецца 30 чэрвеня — 2 ліпеня. 

Запланаваныя, у прыватнасці, сустрэчы Харстэда са старшынямі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Уладзімірам Андрэйчанкам і Міхаілам Мясніковічам, паведамілі БелаПАН у прэс-службе ніжняй палаты парламента. 

Візіт Харстэда ў Беларусь адбудзецца напярэдадні 24-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе 5—9 ліпеня ў Хельсінкі. Беларускую парламенцкую дэлегацыю на сесіі будзе ўзначальваць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі. 

26 чэрвеня Гумінскі паведаміў журналістам, што беларуская дэлегацыя не падтрымае пункт аб анексіі Крыма ў рэзалюцыі, якую плануецца прыняць на 24-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. «Мы будзем прытрымлівацца фарватара нашай агульнай пазіцыі па гэтым пытанні, — сказаў ён. — Мы за гэта пытанне не галасавалі ні ў ААН, ні на саміце Усходняга партнёрства. Мы заявілі, што не можам за гэты пункт галасаваць, таму наша пазіцыя [на сесіі ПА АБСЕ] будзе адпаведнай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?