Расея выплаціла апазіцыянэрам Аляксею Навальному і Іллю Яшыну кампенсацыю, якую ім раней прысудзіў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Навальны і Яшын атрымалі па 26 тысяч еўра. Навальны дадаткова атрымаў 2,5 тысячы еўра за судовыя выдаткі.

Апазіцыянераў асудзілі на 15 сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне паліцыі падчас несанкцыянаванага шэсця 5 снежня 2011 года.Тады ў Маскве пратэставалі супраць фальсіфікацый на парламенцкіх выбарах.

Страсбурскі суд пастанавіў, што Расея парушыла чатыры артыкулы Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Грамадзяне Беларусі не падпадаюць пад юрысдыкцыю Еўрапейскага суда па правах чалавека, бо Беларусь не ўваходзіць у Раду Еўропы. Дарэчы, Беларусь — адзіная краіна Еўропы, што застаецца па-за Радай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?