Выдавецтвам «Логвінаў» апублікаваны другі том кнігі Я.У.Новікава «Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ ст.», прысвечаны двум апошнім перыядам раннесярэднявечнай беларускай гісторыі.

Час магутнасці працягваецца ад 970‑х гг. да 1101 г. і адзначае росквіт магутнасці Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы, у склад якіх уваходзілі тады беларускія землі.

Час міжусобных войнаў ахоплівае 1102 — 1200 гг. Зместам яго з’яўляецца палітычны крызіс старажытнарускіх княстваў і іх міжусобныя войны, якія садзейнічалі ўзвышэнню Літвы і заклалі падмуркі ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя Полацкага і Тураўскага княстваў і гарадоў Беларускага Панямоння, даследванне таксама закранае падзеі гісторыі Смаленшчыны, часткова Чарнігаўшчыны, Літвы, яцвягаў і Падляшша, разглядаючы іх як неад’емную частку беларускай палітычнай і этнічнай гісторыі і яе ўнутраны, рачэй чым знешні, фактар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0