Улады Туніса закрыюць 80 мячэцяў за падбухторванне да гвалту пасля пятнічнага нападу на пляж, ахвярамі якога сталі 39 чалавек, у асноўным замежных турыстаў.

Паводле слоў прэм'ер-міністра краіны Хабіба Эсіда, гэтыя мячэці, якія знаходзяцца па-за дзяржаўным кантролем, «распаўсюджваюць атруту і будуць закрытыя на працягу тыдня».

Адказнасць за напад ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

У твітары ІД гаворыцца, што напад на пляж папулярнага туніскага курорта Сус ажыццявіў «салдат Халіфата», якому ўдалося пераадолець усе меры бяспекі.

Ісламісты раней заклікалі прыхільнікаў ўзмацніць напады падчас святога для мусульман месяца Рамадан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?