27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылося біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Новаму біскупу нададзена Пантыфікам тытулярная біскупская кафедра Furnоs maior, ён скіраваны на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі.
Галоўным пасвячаючым быў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, асістуючымі біскупамі — Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.