У пункце мытнага афармлення «Варшаўскі мост» 51-гадовы жыхар Масквы спрабаваў незаконна завезці з Польшчы па «зялёным» калідоры гоначны аўтамабіль у разабраным выглядзе.

Паводле інфармацыі прэс-групы Брэсцкай мытні, пасля выезду з «зялёнага» калідора, прызначанага для перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання, якія не падлягаюць мытнаму дэклараванню, аўтамабіль «Мерседэс» быў спынены і накіраваны ў бокс паглыбленага надгляду. У выніку мытнага кантролю ў транспартным сродку быў знойдзены разабраны карт маркі CRG, які складаецца з рамы, бака, радыятара, глушыцеля і рулявога кіравання. Агульная вага разабранага гоначнага аўтамабіля склала звыш за 60 кг, а кошт каля 20 млн. рублёў.

У адпаведнасці з мытным заканадаўствам, тавар, што перамяшчаўся цераз мяжу ў разабраным выглядзе вагой больш за 35 кг і якому ўласцівыя асноўныя якасці сабранага, з'яўляецца непадзельнай таварам і падлягае пісьмоваму мытнаму дэклараванню. У дачыненні да такога тавару прымяняецца стаўка мытных пошлін, падаткаў у выглядзе сукупнага мытнага плацяжу (мытная пошліна, ПДВ і збор за здзяйсненне мытных аперацый).

Выяўлены тавар канфіскаваны да рашэння суда, а ў дачыненні да яго ўладальніка пачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?