Парлямэнт краіны прыняў закон, які дазваляе эўтаназію і зьдзейсьнены з чужой дапамогай суіцыд.

За прыняцьце закону прагаласавалі 26 дэпутатаў з 30.

Супраць прыняцьця закону выступае каталіцкая царква, якая лічыць эўтаназію легалізаваным забойствам. Апроч таго, апанэнты такіх законаў параўноўваюць эўтаназію зь дзеяньнямі нацыстаў, якія забівалі людзей з абмежаванымі магчымасьцямі і душэўнахворых.

Першай краінай, якая дазволіла эўтаназію, сталі Нідэрлянды. У 2002 г. да іх далучылася Бэльгія. Тут у аптэках прадаюцца спэцыяльныя наборы для эўтаназіі. У набор коштам 60 эўра ўваходзяць аднаразовы шпрыц з атрутай ды іншыя неабходныя для ін’екцыі сродкі. Набор можа замовіць практыкуючы лекар, які павінен указаць дакладную дазіроўку атрутнага рэчыва.

Паводле закону ў Бэльгіі можа быць падвергнуты эўтаназіі старэйшы за 18 гадоў, які пакутуе на невылечную хваробу. Пасьля некалькіх пісьмовых запытаў, якія пацьвярджаюць цьвёрдую пазыцыю хворага, доктар можа правесьці эўтаназію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0