Старэйшы сын прэзідэнта Беларусі Віктар Лукашэнка ўжо ў наступным месяцы можа стаць губернатарам Брэсцкай вобласці.

Падобныя размовы з’явіліся пасля таго, як цяперашні кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар амаль адкрыта адмовіўся выконваць паказчыкі сацыяльна‑эканамічнага развіцця, даведзеныя прэзідэнтам.

Чуткі пра тое, што вобласць можа ўзначаліць старэйшы сын прэзідэнта Віктар Лукашэнка ходзяць сярод чыноўнікаў ужо не адзін год. Асаблівую актуальнасць у кулуарах аблвыканкама ім надало прызнанне ўладамі таго, што вобласць стабільна не выконвае прагнозныя паказчыкі.

Нагода няўдач бачыцца ў тым, што на Брэстчыне няма ніводнага прадпрыемства, якое магло б пацягнуць за сабой эканамічны пад’ём. Канстанцін Сумар неаднаразова быў «біты» на пасяджэннях з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксей Мурланаў, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0