Я думаю, што мы ўступілі ў новую фазу жыцця, - сказаў Грабеншчыкоў, звярнуўшыся да гледачоў падчас канцэрту ў Маскве. – Днямі, як вы, напэўна, чулі, наша царква ў асобе бліскучага прэс-сакратара патрыярха, абвясціла: дзякуй Богу, што скора будзе вайна. Гэта праўда! Царква абвясціла, што пакуты пойдуць на карысць народу. Па-мойму, яны… ўзбясіліся. (Тут публіка перарвала словы музыкі апладысментамі.) Многа грошай дрэнна дзейнічаюць на мозг. Яны лічаць, што маюць права казаць і рашаць за народ. Яны лічаць, што маюць права рашаць ад вашага імя. Яны лічаць, што маюць права рабіць вас гарматным мясам. Я не думаю, што яны маюць такое права», — сказаў Грабеншчыкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0