Уладзімер Сямашка

Першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе прэзідэнта, адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 лютага.

Ордэна Пашаны ўдастоены таксама намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Папкоў, дырэктар Палаца Рэспублікі Пётр Волкаў і дырэктар ВПУП «ВІПРА» Беларускага таварыства глухіх Аляксандр Грэс.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі амаль 50 чалавек за высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных вытворчых паказчыкаў, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў дзяржаўнай дзейнасці, у галіне навукі, адукацыі, культуры, дарожнага будаўніцтва, медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0