Паседжаньне па дадзенай справе адбылася ў канцы мінулага тыдня. Улады адмовіліся даць штатнага працаўніка, які мог бы сачыць за памяшканьнем і праводзіць экскурсіі.

Гарадзенскія ўлады не вельмі актыўна падтрымалі ініцыятыву. Яны нават адмовіліся даць штатнага працаўніка, які мог бы сачыць за памяшканьнем і праводзіць экскурсіі.

Што далей чакае музэй? Камэнтуе загадчык музэя Мікалай Мельнікаў: «Мы не атрымалі пакуль канкрэтны адказ, але ўлады нам не адмовілі канчаткова. Сказалі, што ім патрэбны час, каб вызначыцца наконт памяшканьня. Нам патрэбна такое памяшканьне, каб не плаціць арэндную плату. Яны прапануюць школу. Але хто пойдзе туды? Таму магчыма дадуць памяшканьне якога‑небудзь тэхнікуму. Будзем чакаць».

Нагадаем, што музэй Васіля Быкава ў Горадні адчынілі ў сваім офісе сябры ГА «Вэтэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл» яшчэ ў 2003 годзе, адразу ж пасьля сьмерці пісьменьніка. Пры ім дзейнічае і бібліятэка. Месца катастрафічна не хапае. Зараз у музэі зьмяшчаюцца толькі дакумэнты, фота, лісты, некалькі рэчаў Васіля Ўладзіміравіча, успаміны яго сяброў. Жонка пісьменьніка, Ірына Міхайлаўна, згодная аддаць яго асабістыя рэчы і нават мэблю — было б куды паставіць. Праблема памяшканьня не адзіная для музэя. Тут няма нават належных стэндаў, кампутара, сыстэмы аховы, абсталяваньня, каб паслухаць запісы з голасам самога Быкава.

Твой стыль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0