Прадстаўнік ўрада Грэцыі паведаміў пра аднаўленне перамоваў паміж Афінамі і крэдыторамі, паведамляе DW.de са спасылкай на агенцтва Reuters.

Таксама зазначаецца, што прэм'ер-міністр Алексіс Цыпрас усё ж такі разглядае апошнюю прапанову Еўракамісіі, з якой выступіў кіраўнік ЕК Жан-Клод Юнкер. Пра гэта паведамляе грэчаская газета Kathimerini са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі выдання, закрыццё банкаў і спыненне праграмы эканамічнай дапамогі прымусіла некаторых міністраў ва ўрадзе Цыпраса звярнуцца да яго з заклікам прыняць апошнюю прапанову ЕК.

міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс

міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс

30 чэрвеня Грэцыя абавязаная выплаціць доўг Міжнароднаму валютнаму фонду (МВФ). Аднак напярэдадні ўрад Грэцыі заявіў, што Афіны гэтага рабіць не будуць. Адмова перавесці на рахунак МВФ чарговы транш у памеры 1,6 млрд еўра пагражае краіне банкруцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0