На краўдфандынгавым сайце IndieGoGo ідзе ініцыяваны брытанцам Томам Фіні збор ахвяраванняў на аднаўленне эканомікі Грэцыі. За няпоўных тры дні карыстальнікі ахвяравалі каля 150 тысяч еўра.

«Гэта не жарт. Краўдфандынг сапраўды можа дапамагчы. Трэба проста сабрацца і зрабіць гэта. Мне надакучыла глядзець, як грэчаскі крызіс паўтараецца з цыклу ў цыкл, пакуль палітыкі марудзяць і вагаюцца. Гэта ўплывае на жыцці рэальных людзей», — каментуе сваю ініцыятыву 29-гадовы брытанец.

Кампанія была абвешчаная ў мінулую нядзелю. Заяўленая мэта кампаніі — сабраць за 1,6 млрд еўра да 7 ліпеня. За мінімальнае ахвяраванне ў тры еўра Фіні абяцае ўзнагароду ў выглядзе паштоўкі, падпісанай прэм'ерам Грэцыі Алексісам Цыпрасам. За ахвяраванне ў 6 еўра карыстальнікам абяцаюць грэчаскую салату з дастаўкай на дом, а за 25 еўра — бутэльку грэчаскага віна. Ці ўзгодненая ініцыятыва з самім Цыпрасам, не ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?