Беларуская чыгунка прызначыла 18 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных зносінаў.

«На перыяд 2—5 ліпеня прызначана 18 цягнікоў міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з Брэстам, Гомелем, Пінскам і Полацкам, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БЧ. — Дадатковыя цягнікі таксама будуць перавозіць пасажыраў па маршрутах Віцебск — Магілёў — Віцебск і Гомель — Магілёў — Гомель». 

Больш падрабязную інфармацыю аб дадатковых цягніках і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Беларуска чыгунка паведамляе, што 2 ліпеня цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа будуць курсіраваць па раскладзе пятніцы, 3 і 4 ліпеня — па раскладзе суботы, а 5 ліпеня — па раскладзе нядзелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?