Грэцыя накіравала міжнародным крэдыторам новую прапанову па рэструктурызацыі доўгу, разлічаную на два гады, перадае Bloomberg.
Пра гэта паведамілі ў офісе прэм'ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса.
«Урад Грэцыі прапанаваў заключыць сёння двухгадовае пагадненне, па якім будуць цалкам пакрытыя фінансавыя патрэбы краіны за кошт Еўрапейскага стабілізацыйнага механізму з паралельнай рэструктурызацыяй доўгу», — піша Reuters. «Грэцыя застаецца за сталом перамоваў і настроеная шукаць рашэнне для таго, каб застацца ў еўразоне».
Рэакцыя крэдытораў на прапанову Грэцыі пакуль невядомая.





