Клуб расійскай першай лігі «Тосна» заключыў пагадненне з нападаючым Дзянісам Лапцевым са «Славіі» (Мазыр).
Пра гэта Sportbox.ru паведаміў галоўны трэнер каманды з Ленінградскай вобласці Яўген Перавяртайла.
23-гадовы форвард выступаў за «Славію» з 2010 года, забіў у 92 матчах 36 галоў. У апошні час Лапцеў стаў выклікацца ў зборную Беларусі — дэбютаваў у яе складзе ў нядаўнім таварыскім матчы з Расіяй.





