Цяпер пратэстуюць не галаграмы, а рэальныя людзі. Фота: Juan Medina, Reuters

Цяпер пратэстуюць не галаграмы, а рэальныя людзі. Фота: Juan Medina, Reuters

У Іспаніі набыў сілу закон «Пра грамадзянскую бяспеку». Яго ўжо празвалі «законам пра кляп», перадае The Local.

Закон дае паліцыі больш правоў для разгону дэманстрацый і забараняе акцыі пратэсту каля ўрадавых будынкаў, прадугледжвае штрафы да 30 тысяч еўра за нават мірнае непадпарадкаванне паліцыі ці фатаграфаванне паліцыянтаў.

За арганізацыю незаконнай акцыі пратэсту могуць даць штраф да 600 тысяч еўра.

«Закон пра кляп» не падтрымлівае большая частка іспанцаў. У адказ на прыняцце закону ў красавіку апазіцыя вывела на вуліцы 18 тысяч галаграм.

Пасля таго, як закон набыў сілу 1 ліпеня, на вуліцы трох дзясяткаў іспанскіх гарадоў выйшлі жывыя дэманстранты. Паведамляецца аб тысячах пратэстоўцаў, аб затрыманнях не гаворыцца.

Літаральна за некалькі дзён да набыцця законам сілы тысячы дэманстрантаў зладзілі пагромы і сутыкненні ў паліцыяй у Берселоне ў межах антыглабалісцкага мітынгу. 29 чалавек былі затрыманыя, пяцёра з іх за бойку з паліцыянтамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?