Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын падчас агляду аэрапорта загадаў выканаць дызайнерскія «праўкі» на працягу тыдня да афіцыйнага адкрыцця аэрапорта ў сувязі з «дэфектамі» у яго канструкцыі. А неўзабаве стала вядома, што галоўны архітэктар будынка пакараны смерцю, перадае Joinfo.ua са спасылкай на брытанскае выданне metro.co.uk

Галоўны дызайнер аэрапорта Ма Вунь Чун, як мяркуюць, быў пакараны пасля таго, як Кім выказаў незадаволенасць у аэрапорце.

Паводле афіцыйнай версіі, Чун нібыта быў пакараны за карупцыю і няздольнасць выконваць загады.

Кім Чэн Ын заявіў аб тым, што дэфекты праяўляюцца ў апошняй фазе будаўніцтва Тэрмінала 2, таму што дызайнеры не змаглі ўлічыць ідэі партыі адносна архітэктурнай прыгажосці. Бо партыя з'яўляецца душой і ядром у архітэктуры, каб захаваць характар і нацыянальную ідэнтычнасць.

«Неабходна, каб па заканчэнні будаўніцтва тэрмінала быў герб Карэі. Бо гэта твар краіны пры ўездзе ў Пхеньян», — незадаволена адзначыў Кім Чэн Ын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0