Пра гэта заявіў сёння намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі — начальнік упраўлення аховы правапарадку ГУАПП міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Дзмітрый Кур'ян у час прэс-канферэнцыі аб забеспячэнні грамадскай бяспекі на святочных мерапрыемствах у гонар Дня Незалежнасці Беларусі.

«Рух транспарту будзе абмежаваны 3 ліпеня ў раёне плошчы Перамогі (па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Я. Купалы да вуліцы Казлова) з 10.00 і да заканчэння мерапрыемства. Акрамя таго, з 18.00 і да заканчэння мерапрыемстваў (каля 00.30) будзе абмежаваны рух транспарту па праспекце Пераможцаў - ад вуліцы Няміга да вуліцы Гвардзейскай у абодва бакі. Гэты ўчастак будзе закрыты для руху», — сказаў Дзмітрый Кур'ян.

Начальнік упраўлення дадаў, што ў час правядзення мерапрыемстваў каля Палаца спорту і абеліска «Мінск — горад-герой» будзе забаронена паркоўка транспарту па праспекце Пераможцаў каля дамоў нумар 23, нумар 31 і нумар 41, а таксама ў раёне парку Перамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?