Выява: Універсітэт Вандэрбільта

Выява: Універсітэт Вандэрбільта

Навукоўцы універсітэта Вандэрбільта (ЗША) прадставілі ў часопісе Physical Review D новыя довады тэорыі аб канцы вядомага нам Сусвету праз 22 млрд год ад так званага Вялікага разрыву.

Сёння мяркуецца, што Сусвет пачаўся з вялікага выбуху — з бясконца маленькага пункту разросся да сённяшніх памераў. Паводле тэорыі Вялікага разрыву, свет скончыцца нечым адваротным — матэрыя разляціцца настолькі, што вядомыя нам законы фізікі перастануць дзейнічаць.

У пэўны момант разбурацца галактыкі, затым зорныя сістэмы, потым планеты, у канцы распадуцца і атамы.

Каб даведацца, ці праўдзівая тэорыя Вялікага разрыву, трэба ведаць значэнне параметру w, што вызначае адносіны ціску цёмнай энергіі да яе шчыльнасці. На сёння гэты параметр не вызначаны, што дае шанец і іншым тэорыям.

У сваім даследаванні амерыканцы сцвярджаюць, што разабраліся з праблемай сучаснага апісання канцу Сусвету.

Калі разглядаць Сусвет як рэлятывісцкую вадкасць (такую, што рухаецца з хуткасцямі, блізкімі да хуткасці святла), можна разлічыць яе лёс да пэўнага моманту, але пад канец прыйсці да звышсветлавых хуткасцей, забароненых законамі сучаснай фізікі. Амерыканцы жа разглядаюць Сусвет як прастору, запоўненую сціскальнай вадкасцю — такі падыход дае значную ролю параметру аб’ёмнай вязкасці, што не ўлічваецца ў большасці сучасных тэорый.

Згодна са старымі тэорыямі, параметр w мае быць меншым за -1, каб Сусвет скончыўся Вялікім разрывам. Новая тэорыя кажа, што Сусвет натуральным чынам дасягне такога значэння ў будучыні. Сцвярджаецца, што такую мадэль можна пралічыць на камп’ютарах, а затым параўнаць з назбіранымі звесткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?