Маскоўская паліцыя правярае інфармацыю аб інтым-салоне, які дзейнічаў пад відам цырульні ў цэнтры горада, недалёка ад станцыі метро «Беларуская», перадае Бі-Бі-Сі. Афіцыйна там знаходзілася мужчынская цырульня, кліентаў якой стрыглі аголеныя дзяўчаты.

Па дадзеных следства, за дадатковую плату кліент мог і сам распрануцца падчас стрыжкі, а таксама скарыстацца інтымнымі паслугамі.

Відэазапіс такой стрыжкі паліцыі перадаў адзін з наведвальнікаў, паведамляе «Расія 24».

На ўстанову таксама паскардзіліся супрацоўнікі размешчанага ў тым жа будынку рэабілітацыйнага цэнтра для хворых аўтызмам.

Відэазапіс з «вясёлага салона» з'явіўся і на YouTube. У каментары да яго сказана, што супрацоўнікі цэнтра для дзяцей-аўтыстаў заўважылі, што двор каля іх установы стаў карыстацца вялікай папулярнасцю ў падвыпілых мужчын. Некаторыя кліенты «цырульні» паспрабавалі ўламіцца ў дзіцячы цэнтр, пераблытаўшы дзверы. Як высветлілася, у незвычайную цырульню выстройваліся цэлыя чэргі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?