Старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў распавёў карэспандэнту TUT.BY, што большая частка кітайскіх будаўнікоў знаходзіцца на сваіх працоўных месцах. А з тых 200, што прыйшлі ў Гомель, завадатарамі з'яўляюцца чалавек 10. На думку чыноўніка, хутчэй за ўсё, яны будуць дэпартаваныя з нашай краіны.

Кітайцы патрабавалі выплаты запазычанасці па заробках.

Па іх словах, будаўнікам ужо тры месяцы не плацілі заробку.

Паводле нашай інфармацыі, будаўнікі адмовіліся размаўляць з прадстаўнікамі аблвыканкама і кіруючай кампаніі. Яны не жадаюць ні з кім размаўляць, акрамя пасла Кітая ў Беларусі. Яны маюць намер дайсці да Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0