«Ісламская дзяржава» апублікавала здымкі, на якіх баевікі разбураюць старажытныя статуі. ІД сцвярджае, што гэта артэфакты са старажытнага горада Пальміра ў Сірыі.

На здымках відаць, як шэсць статуй разбіваюць кувалдамі ў прысутнасці натоўпу.

Ісламісты заявілі, што статуі былі канфіскаваныя ў нейкага кантрабандыста, якога пакаралі бізунамі.

Фотаздымкі суправаджаліся цытатай прарока Мухамеда: «Не пакідайце ні адной статуі неразбуранай і ніводнага магільнага пагорка, не зраўняўшы яго з зямлёй».

Тым часам на поўначы Сірыі атрады ісламістаў пачалі масіраваны наступ і маюць намер канчаткова адбіць горад Алепа ва ўрадавых сіл.

Кіраўнік сірыйскага ведамства па ахове помнікаў Маамун Абдулкарым распавёў, што на мінулым тыдні групоўка «Ісламская дзяржава» знішчыла статую льва з Пальміры, узрост якой складаў дзве тысячы гадоў.

Абдулкарым назваў разбурэнне трохметровай статуі, вядомай як леў Аль-Лат, найбольш цяжкім злачынствам супраць гістарычнай спадчыны Пальміры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?