Аляксандр Лукашэнка сёння, у Дзень Незалежнасці, усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, святары, дыпламаты. Яны таксама ўсклалі да манумента кветкі і вянкі, паведамляе president.gov.by.

Прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых. У цішыні прагучала 20 удараў метранома.

Пасля выканання Дзяржаўнага гімна па плошчы ўрачыстым маршам прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты ваеннай камендатуры Узброеных Сіл.

Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпламатычных місій.

Потым ён павітаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

«Наш дамову вы памятаеце: як мага даўжэй жыць. Нам вы вельмі патрэбныя», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ветэранаў, пажадаў ім здароўя і шчасця.

Дзіўна, але ўсе прысутныя былі чамусьці ў аднолькавых белых кепачках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?