Папа Рымскі Францішак заявіў, што каталіцкай царкве не варта выбіраць пажыццёвых лідараў. Францішак лічыць, што пажыццёвы пантыфікат павышае рызыкі для Ватыкана стаць падобным на дзяржаву з дыктатарскім рэжымам.

Раней 78-гадовы пантыфік ўжо казаў, што гатовы зняць з сябе паўнамоцтвы ў выпадку праблем са здароўем.

Выступаючы на плошчы Святога Пятра перад 30 тысячамі каталікоў Францішак адзначыў, што адзіны, каго ў царкве нельга замяніць - гэта Святы Дух.

Раней у інтэрв'ю мексіканскаму тэлебачанні Папа сказаў, што не з'яўляецца прыхільнікам ўвядзення фіксаванага ўзросту, калі рымскія біскупы павінны пакідаць Святы Пасад.

У лютым 2013 года папярэднік Францыска Бенедыкт XVI стаў першым папам за 600 гадоў гісторыі, які добраахвотна склаў свае паўнамоцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?