Асобы ў цывільным затрымалі на Будслаўскім фэсце двух удзельнікаў у саколках з нацыянальнай сімволікай, паведаміў «Нашай Ніве» прадстаўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Пракаповіч.

Удзельнікі — імаверна, гэта былі бацька і сын — былі затрыманыя людзьмі ў цывільным з рацыямі і адпраўленыя ў пастарунак міліцыі. Там палкоўнік міліцыі Юрый Жалубоўскі, намначальніка аддзела ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкама правёў з затрыманымі гутарку, падчас якой было заяўлена, што «не трэба пераўтвараць рэлігійнае мерапрыемства ў палітычнае», распавёў Павал Пракаповіч, які быў сведкам здарэння.

Пад канвоем амапаўцаў вернікаў вывелі за тэрыторыю фэсту да іх аўтамабіля.

Прадстаўнікі ўладаў не пыталіся меркавання арганізатараў Будслаўскага фэста, ці бачаць яны ў патрыятычнай сімволіцы «палітыку».

Свята Маці Божай Будслаўскай у гэтым годзе наведалі больш за 10 тысяч чалавек, у тым ліку 3000 пешых пілігрымаў.

Вялікая частка ўдзельнікаў, збольшага моладзь, была апранутая ў дзень свята ў вышытыя беларускія кашулі і іншую вопратку з нацыянальным арнаментам і сімволікай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?