У Еўрасаюзе могуць разгледзець вынікі новага рэферэндуму па Крыме, калі ён пройдзе пад наглядам АБСЕ. Пра гэта заявіла высокапастаўленая еўрапейская крыніца.

«Калі гэта будзе зроблена пры захаванні міжнароднага заканадаўства, пры назіранні АБСЕ, магчыма, мы прыгледзімся [да вынікаў рэферэндуму]», — заявіла крыніца, адказваючы на пытанне аб выказанай на Захадзе экспертамі ідэі правядзення новага рэферэндуму па Крыме і аб магчымасці прызнання яго вынікаў.

Нелегітымны рэферэндум аб статусе Аўтаномнай Рэспублікі Крым адбыўся 16 сакавіка 2014 г. Ён быў праведзены з дапамогай расійскіх вайскоўцаў. Па абвешчаных арганізатарамі выніках рэферэндуму, за далучэнне да Расіі ў Крыме (акрамя Севастопаля) нібыта прагаласавала 96,77% удзельнікаў галасавання, у - Севастопалі 95,6%.

Большасць краін свету не прызнала вынікі рэферэндуму, бо ён праводзіўся не ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?