У Дзень Незалежнасці пасольства Беларусі ў Францыі наведаў акцёр Жэрар Дэпард'ё і павіншаваў супрацоўнікаў дыпмісіі з нацыянальным святам, паведамляе прэс-служба пасольства.
На сустрэчы з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам славуты кінаакцёр зазначыў, што ў наш час не так шмат такіх краін, як Беларусь, здольных праводзіць самастойную палітыку ў інтарэсах сваіх народаў.
Дэпард'ё пазнаёміўся з выставай «Арт Zabor», якая размешчаная на агароджы пасольства Беларусі ў Парыжы і паказвае рэпрадукцыі карцін васьмі сучасных беларускіх мастакоў. Французскі акцёр падкрэсліў, што высока ацэньвае намаганні дыпмісіі па азнаямленні шырокай французскай грамадскасці з Беларуссю.
З нагоды Дня Незалежнасці Жэрар Дэпард'ё пажадаў беларускаму народу шчасця, росквіту і дабрабыту.