Міжнародныя назіральнікі лічаць цяперашнюю выбарчую кампанію ў Беларусі лёсавызначальнай для Еўропы. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «РТР-Беларусь» заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

«У тых мэсэджах, якія цяпер пасылаюць будучыя назіральнікі, угледжваецца - яны кажуць гэта адкрытым тэкстам - вельмі вялікая цікавасць да выбараў. Яны лічаць дадзеную выбарчую кампанію лёсавызначальнай не толькі для краіны, але і для таго светапарадку, які б яны хацелі бачыць у Еўропе», — сказала Лідзія Ярмошына.

Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама, калі раней назіральнікі «падганялі неідэальную сітуацыю пад нейкія выдуманыя ідэальныя стандарты», то цяпер палітыкі зразумелі, што любая свабода і дэмакратыя павінна ўпісвацца ў пэўныя нормы маралі і не пагражаць суседнім краінам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0