У Сянне (Віцебская вобласць) адкрылі помнік Матроне Маркевіч. Менавіта яна ў пачатку XX стагоддзя вышыла нацыянальны «рушнiк», арнамент з якога пасля перавандраваў на дзяржаўны сцяг Беларусі.

Матрона Маркевіч нарадзілася ў 1886 годзе ў вялікай сялянскай сям'і. Шыць, ткаць, вышываць і вязаць яна ў дасканаласці вывучылася з дзяцінства. У 1951 годзе Вярхоўны Савет БССР даручыў Акадэміі навук зрабіць эскіз сцяга, які б вылучаўся на фоне сцягоў іншых дзяржаў. У працоўную групу тады ўключылі роднага брата Матроны Маркевіч Міхаіла Кацера, які загадваў сектарам этнаграфіі і фальклору АН БССР.

У даваенных архівах «Белпрамсавета» ён адшукаў малюнак ўзору сястры пад назвай «Узыходзячае сонца». На яго аснове мастак Міхаіл Гусеў падрыхтаваў праект, які ў выніку і зацвердзілі. Дарэчы, сучасны беларускі сцяг, які з'явіўся ў 1995, практычна ідэнтычны сцягу Беларускай ССР. З яго толькі выдаленыя савецкія сімвалы — серп, молат і пяціканцовая зорка.

Унучка Матроны Маркевіч мінчанка Дзіна Кацер, якая прыехала ў Сянно на адкрыццё помніка, успамінае, што стаўленне яе сваячкі да нацыянальнага арнаменту, размешчаным на беларускай сцягу, у савецкі час не афішавалася: «У СССР не прынята было казаць аб нацыянальных асаблівасцях, ганарыцца імі. Як вынік — беларусы мала ведаюць аб сваёй гісторыі, культуры. Толькі ў апошнія гады мая бабуля стала чалавекам вядомым. Сям'я, натуральна, ёю ганарыцца».

Дзіна Пракопаўна перадала ў Сенненскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей арыгінальныя бабуліны «вышыванкі» — «ручнiк» з аблезлым арнаментам, ажурны абрус і каляровы палавічок. Навуковы супрацоўнік музея Васіль Бандарэвіч, упэўнены, што на іх аснове можна адкрыць найцікавейшую экспазіцыю. Больш за тое, на яго думку, усталяваны ў Дзень Незалежнасці ў Сянно помнік у гонар Матроны Маркевіч, павінен стаць не толькі месцам правядзення урачыстасцяў у дзень дзяржаўнага сцяга і герба. Ён таксама можа ператварыцца ў сапраўдную турыстычную славутасць, якая нагадвае аб стварэнні аднаго з найважнейшых сімвалаў нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?