Неадназначнае тэатралізаванае выступленне прайшло ля Ратушы.
3 ліпеня падчас святкавання дня рэспублікі на плошчы Свабоды ў Мінску правялі тэатралізаванае выступленне з танцамі 1940-х. Сярод танцуючых былі заўважаныя людзі ў форме НКВД паведамляе «Белсат».
Нагадаем, што 9 мая ў форме НКВД на парадзе быў заўважаны міністр МУС Ігар Шуневіч, які выбар касцюма пазней патлумачыў так:
«Не буду падрабязна каментаваць гэтую сітуацыю, мне здаецца, што ўсё відавочна. Гэта асаблівая дата, а ў гэтай форме калегі здзяйснялі подзвігі і паміралі. Гэта даніна павагі да іх».
0
0
0
0
0
0