На мінулым тыдні ў Гродне адбылася сустрэча з імавернай кандыдаткай на пасаду прэзідэнта ад «Гавары праўду» і Партыі БНФ Таццянай Караткевіч.

На сустрэчы прагучала пытанне пра дэкамунізацыю краіны, зноў актуальнае пасля падзеяў ва Украіне:

«Трэба паважаць усе этапы гісторыі, – лічыць Караткевіч, – не трэба нічога выкрэсліваць. Бо ёсць людзі, якія і гэта (камунізм – аўт.) паважаюць, яны маюць свае пачуцці. А перайменаванне вуліцаў – не такая танная справа. Таму ў Менску кампанія «Гавары Праўду» змагалася менавіта за перайменаванне Ўльянаўскай – там дамоў мала. Я жыву на вуліцы імя чырвонаармейца Асаналіева і цешуся, што ведаю, хто гэта такі».

Ужо напрыканцы прагучала пытанне, маўляў, ці пагадзілася б прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты Караткевіч заняць месца ў міністэрстве ці ў прэзідэнцкай адміністрацыі ўзамен на зняцце кандыдатуры, калі б атрымала падобную прапанову.

«Пагадзілася б, бо гэта цалкам укладаецца ў ідэю «Народнага рэферэндуму» пра мірныя перамены», – адказала Таццяна.

Усяго на сустрэчы прысутнічала некалькі дзясяткаў гарадзенцаў. Пасля заканчэння дыскусіі каардынатар ініцыятыўнай групы Таццяны па Гарадзеншчыне Зміцер Бандарчук заклікаў прысутных запаўняць заяўкі і далучацца. У 2010-м Бандарчук быў кіраўніком штабу Някляева па Гарадзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?