Крымінальная справа была распачатая напрыканцы мінулага года ў адносінах да 63-гадовага мясцовага жыхара Міхаіла Лукашэвіча, які на плоце каля свайго дома на працягу некалькіх гадоў усталёўваў самаробныя палітычныя плакаты.

У час следства ў хаце брэсцкага пенсіянера адбыўся ператрус, былі канфіскаваны шклянкі з фарбай і грунтоўкай. Акрамя таго, невядомыя асобы замалявалі некаторыя элементы палітычнага «графіці» на плоце. Сам Лукашэвіч у гэты час быў змешчаны ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя («Навінкі»), дзе лекары прызналі яго псіхічны стан задавальняючым.

У Следчым камітэце не разгалошвалі звесткі пра гэтую крымінальную справу і не было вядома, якія канкрэтна палітычныя плакаты палічылі паклёпам на кіраўніка дзяржавы. Нарэшце прыйшла інфармацыя, што справа спыненая з-за адсутнасці складу злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?