Згодна з планамі, «асобныя вайскоўцы» будуць задзейнічаны ў манеўрах сухапутных сіл Rapid Trident і ў вайскова-марскіх вучэннях Sea Breeze, паведаміў МЗС ФРГ у адказ на запыт фракцыі Левай партыі ў бундэстагу, паведамляе ў нядзелю, 5 ліпеня, агенцтва dpa.

Нямецкія салдаты, нягледзячы на канфлікт ва ўсходняй частцы Украіны, удзельнічалі ў такіх вучэннях і ў 2014 годзе. Масква тады выказала пратэст правядзенню гэтых манеўраў.

У гэтым годзе ў манеўрах Rapid Trident ў 50 кіламетрах ад Львова на захадзе Украіны прымуць удзел 1800 салдат з 18 краін - на 600 больш, чым у мінулым годзе. Гэтыя вучэнні пад камандаваннем ЗША адкрыюцца ўрачыстай цырымоніяй 20 ліпеня і працягнуцца 11 дзён.

Сумесныя ўкраінска-амерыканскія вучэнні Sea Breeze пройдуць на Чорным моры 31 жніўня - 12 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?