Фота: A. Cheziere, Universite Jean Monnet
За стагоддзі селекцыі ружы страцілі арыгінальны пах, але яго можна вярнуць, сцвярджаюць навукоўцы ў часопісе Science.
Французскія навукоўцы выявілі фермент, на самой справе адказны за пах ружаў. У будучыні стане можна мадыфікаваць ген, што кадзіруе гэты фермент, і вярнуць ружам стары пах.
Раней у селекцыі асноўная ўвага надавалася знешняму выгляду кветак, але не іх паху. Такім чынам колішні пах не адчуць у ружах, што прадаюцца сёння.
Мяркуецца, што за пах ружаў адказвае фермент, праз які адбываецца тэрпенавы сінтэз (вырабляюцца алкагольныя злучэнні монатэрпены). Як паказала параўнанне ружаў Papa Meilland (з выразным пахам) і Rouge Meilland (са слабым пахам), да 70% паху вызначае фермент RhNUDX1, ад якога такіх уласцівасцей не чакалі.
Менавіта яго адсутнасць у мадыфікаваных ружах Papa Meilland стварыла для чалавека «адсутнасць» паху. Злучэнне сорту Old Blush з моцным пахам і Rosa wichurana са значна слабейшым пахам дала нашчадкаў з пахамі рознай сілы — кветкі, што не атрымалі ад продкаў згаданы фермент, практычна не пахлі.
Гэты фермент месціцца ў цытаплазме клетак з пялёсткаў ружаў і стварае спірт гераніол. Такі спірт ёсць асноўным кампанентам ружавага алею. Мадыфікацыі гэтага гену дадуць новыя магчымасці па вывядзенні ружаў з патрэбнымі пахамі — яшчэ да таго, як ружа расквіла. Да таго ж, далейшае даследаванне гену можа паказаць, як кветкі абменьваюцца інфармацыяй адна з адной і з апыляльнікамі.