У вёсцы Цялуша Бабруйскага раёна з пнеўматычнага пісталета паранена 26-гадовая дзяўчына. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, інцыдэнт здарыўся 4 ліпеня прыкладна ў 20.00. «Некалькі чалавек стаялі на вуліцы, размаўлялі. Міма праязджаў аўтамабіль «Аўдзі». Раптам людзі пачулі гук і адна дзяўчына адчула боль у локці. Як аказалася, куля, якая трапіла ў плот, адскочыла ў яе», — паведаміла прадстаўнік следства. Раненне, на шчасце, не цяжкае, і шпіталізацыя пацярпелай не спатрэбілася. 

Страляў з пісталета 27-гадовы раней судзімы за незаконны абарот наркатычных сродкаў жыхар Бабруйска, які ехаў у аўтамабілі. Машынай кіраваў 23-гадовы раней не судзімы бабруйчанін.

Абодва, нягледзячы на тое што не з'яўляліся мясцовымі жыхарамі, былі добра знаёмыя жыхарам вёскі, таму неўзабаве былі апазнаныя і затрыманыя міліцыяй. 

У дачыненні да абодвух маладых людзей 5 ліпеня распачата крымінальная справа на падставе артыкула «Злоснае хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?