Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прайграла ў 1/8 фіналу Уімблдонскага турніру, саступіўшы амерыканцы Медысан Кіс — 6:3, 4:6, 1:6.

Трохі пазней пачнецца матч Вікторыі Азаранкі (23-ы рэйтынг) і швейцаркі Белінды Бенчыч (30-я).

Пераможца двубою згуляе ў чвэрцьфінале з адной з сясцёр Уільямс, якія паміж сабой гуляюць у 1/8-й.

Найлепшым вынікам Азаранкі з'яўляецца выхад у паўфінал Уімблдона ў 2011 і 2012 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?