Усе дэманстранты, затрыманыя на акцыі пратэсту ў цэнтры Ерэвана, вызваленыя, паведаміла паліцыя. Усяго падчас разгону пратэстнай акцыі на праспекце Баграмяна 6 ліпеня было затрымана 46 чалавек.
Намеснік начальніка паліцыі Ерэвана Валерый Асіпян заявіў, што ніхто з удзельнікаў акцыі пратэсту да адказнасці прыцягвацца не будзе.
«Усе адпушчаныя. Адміністрацыйных пратаколаў не складзена», — сказаў прэс-сакратар паліцыі Арменіі Ашот Агаранян.
Раней 6 ліпеня паліцыя расчысціла праспект Баграмяна для руху аўтамабіляў і затрымала дэманстрантаў, што аказвалі супраціў.
0
0
0
0
0
0