Пра гэта паведамляе kp.by.

Нагадаем, што кітайскія рабочыя, што працуюць на будаўніцтве кардоннага камбіната ў Добрушы, зладзілі ў чацвер, 2 ліпеня, страйк і маршам прайшлі ў Гомель, пратэстуючы супраць нявыплаты заробкаў за тры месяцы.

Але, як піша kp.by, сёння, у панядзелак, яны не выйшлі на работу, бо заробак атрымалі толькі за два месяцы.

У пятніцу, 3 ліпеня, паведамлялася, што запазычанасць будаўнікам пагасілі ў поўным аб'ёме. Больш яны прэтэнзій не маюць, паведамілі 3 ліпеня карэспандэнту «Нашай Нівы» ўчорашнія забастоўшчыкі.

Запазычанасць па заробках за 3 месяцы складала ад 9 да 10 тыс. юаней, што па курсе НБ РБ эквівалентна 22,3—24,8 млн рублёў, або ў сярэднім ад 7,4 да 8,3 млн за месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0