У расейскія СМІ трапілі фотаздымкі першага ўзору «высокамабільнай модульнай платформы» КАМАЗ-78504 з калёснай формулай 8х8, распрацаванай для замены ў расейскай арміі тэхнікі Мінскага заводу колавых цягачоў «Волат».

Тут і ніжэй фота: livejournal.com/bmpd

Тут і ніжэй фота: livejournal.com/bmpd

Машыны МЗКЦ вазілі і возяць, напрыклад, расійскія міжкантынентальныя ядзерныя ракеты.

Расія намагалася прымусіць Беларусь прадаць МЗКЦ некалькі год таму, аднак не змагла гэтага зрабіць.

З гэтай прычыны па заданні Міністэрства абароны РФ КАМАЗ з 2010 году вядзе распрацоўку аналагічных беларускім колавых цягачоў па праграмах «Платформа» і «Платформа-О», каб выціснуць беларускую тэхніку з расейскага ваеннага рынку.

Згодна з праграмай доследна-канструктарскіх прац (ДКП) «Платформа-О» ствараюцца тры тыпы машын:

  • КАМАЗ-78504 – седлавы цягач з колавай формулай 8х8 для буксіроўкі прычэпных сістэм масай 90-165 т і баласны цягач 8х8 для прычэпных сістэм масай да 75 т;
  • КАМАЗ-78509 з колавай формулай 12х12 грузападымальнасцю 50 т;
  • КАМАЗ-7850 з колавай формулай 16х16 грузападымальнасцю 85 т.

Паведамляецца, што закрытая прэзентацыя доследных узораў машын па ДКП «Платформа-О» была праведзеная КАМАЗам падчас Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форума «Армия-2015» у Падмаскоўі. У экспазіцыі форума быў выстаўлены плакат з усімі трыма доследнымі машынамі па ДКП «Платформа-О», паведаміў блог расейскага Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?