«Газпром» прыпыняе частку работ па праекце «Паўднёвы калідор», рэалізацыя якога прадугледжвае павелічэнне паставак газу ў цэнтральныя і паўднёвыя рэгіёны РФ, а таксама падачу газу ў магістральны газаправод «Турэцкі паток».
Пра гэта паведамілі «РІА Новості» некалькі крыніц, знаёмых з сітуацыяй.
«Работы прыпыняюць», — паведаміў адзін з суразмоўцаў агенцтва. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра новыя аб'екты праекта. У «Газпроме» гэтую інфармацыю не каментуюць.
Меркавалася, што агульная працягласць трасы газатранспартнай сістэмы складзе 2,5 тысячы кіламетраў. У рамках праекта планавалася будаўніцтва 10 кампрэсарных станцый агульнай магутнасцю 1,516 ГВт. Прапускная здольнасць сістэмы газаправодаў «Паўднёвы калідор» складзе 63 мільярды кубаметраў газу ў год.
Першапачаткова праект «Паўднёвы калідор» рыхтаваўся з разлікам на рэалізацыю праекта будаўніцтва газаправода па дне Чорнага мора ў бок Балгарыі «Паўднёвы паток» магутнасцю 63 мільярды кубаметраў у год. Аднак у канцы 2014 года расійскі бок абвясціў аб адмове ад праекта. Узамен было вырашана будаваць трубу ў Турцыю і стварыць на мяжы з Грэцыяй газавы хаб для спажыўцоў Паўднёвай Еўропы.