Кампраміс па адводзе ў Данбасе тэхнікі калібрам менш за 100 міліметраў знойдзены, у аўторак на сустрэчы кантактнай групы па гэтым пытанні будзе пастаўленая кропка, заявіў прадстаўнік «Данецкай народнай рэспублікі» на перамовах кантактнай групы Дзяніс Пушылін.

«Не абавязкова падпісанне, але ёсць магчымасць заўтра паставіць кропку ў абмеркаванні тэхнічных дэталяў, таму што, у прынцыпе, кампраміс знойдзены», — цытуюць словы, сказаныя Пушылінам на прэс-канферэнцыі ў Маскве, расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0