Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта скончана папярэдняе следства па крымінальнай справе ў дачыненні да 42-гадовага механіка ААТ «Беларуськалій», які абвінавачваецца ў карупцыйным злачынстве.

Механіка затрымалі, калі ён у сваім аўтамабілі атрымліваў частку хабару памерам $1200.

Дзеянні затрыманага кваліфікавалі як атрыманне хабару, падбухторванне да дачы хабару, замах на махлярства і службовы падлог. У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Следствам накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага на суму каля 500 мільёнаў рублёў, у тым ліку два аўтамабіля і грашовыя сродкі, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Распачата крымінальная справа. Матэрыялы яе накіраваныя ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?