19-гадовая дзяўчына, якую шукалі вадалазы як патанулую ў Дзвіне ў межах Віцебска, знойдзена жывой і непашкоджанай 

Раней МНС у аператыўнай зводцы аб патанулых за мінулыя суткі паведамляла, што вечарам 6 ліпеня ў Заходняй Дзвіне ў раёне 8-й вуліцы Чкалава ў Віцебску патанула дзяўчына. Інфармацыя аб яе знікненні паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС па Віцебскай вобласці. Да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС. Яе спадарожнік паведаміў, што яны разам ужывалі спіртное. Затым дзяўчына вырашыла паплаваць, пайшла ў ваду, нырнула і больш на паверхні не паказалася. Цела патанулай шукалі да ночы.

Паводле звестак РАУС, маладая жанчына раніцай была знойдзена дома. Іншыя падрабязнасці гэтай гісторыі высвятляюць супрацоўнікі міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?