Знакаміты нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б’ерндален прапусціў некалькі тыдняў трэніровак з-за бактэрыяльнай рэспіраторнай інфекцыі.

sports.ru

sports.ru

Каралю біятлона давялося лекавацца антыбіётыкамі, і цяпер яшчэ спатрэбіцца час, каб аднавіцца і прыступіць да паўнавартасных трэніровак.

Напярэдадні беларуская біятланістка Дар’я Домрачава таксама паведаміла пра перанесены монануклеоз — інфекцыйную хваробу, якая на месяц выбіла яе з трэніровачнага працэсу. Чуткі пра раман Домрачавай і Б’ёрндалена распаўсюджваюцца ўжо некалькі год. Дваіх праслаўленых спартсменаў апошнім часам нярэдка бачаць разам у публічных месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?