Фотамадэльку Playboy, былую пераможцу конкурсу «Міс Фотагенічнасць Босніі і Герцагавіны» Слабаданку Тошыч затрымалі ў яе кватэры па падазрэнні ў сувязях з арганізаванай злачыннасцю і некалькіх забойствах, паведамляе Jutarnji.

topnews.ru

topnews.ru

Слабаданку Тошыч па мянушцы Боба падазраюць у пяці забойствах. Адной з яе ахвяр стаў былы каханак, які з'яўляўся крымінальным аўтарытэтам.

Дзяўчына была затрыманая ў ходзе спецаперацыі пад кодавай назвай «Лялька». Паліцыянты лічаць, што Слабаданка Тошыч уваходзіла ў злачынную банду.

Усяго ў злачыннай групоўцы налічвалася 32 чалавекі. Злачынцы здзейснілі мінімум шэсць нападаў на інкасатарскія машыны і аддзяленні банкаў, выкраўшы каля 4,5 млн еўра. Групоўка дзейнічала да восені 2012 года, пасля чаго распалася з-за ўнутраных разладаў вакол дзяльбы здабычы і размеркавання роляў. Таксама мяркуецца, што яблыкам разладу магла стаць Слабаданка Тошыч.

Тошыч нарадзілася ў горадзе Хан-Песак ў Босніі. У 2014 годзе, замятаючы сляды злачынстваў, яна прыехала ў Харватыю, дзе здымалася для глянцавых часопісаў, у тым ліку для Playboy, а таксама ўдзельнічала ў рэаліці-шоў (сербская версія «Застацца ў жывых»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?