14 ліпеня ў кнігарні логвінаЎ (Мінск, пр-т Незалежнасці 37а) адбудзецца другое пасяджэнне літаратурнага клуба «Ні слова праўды».

За авальным столікам сядуць Альгерд Бахарэвіч, Сяржук Сыс, Зміцер Вішнёў і Аляксей Палачанскi, каб паразважаць пра кнігу прозы «Мой цвік», ды пра іншыя цікавыя рэчы. Пачатак а 19-й.

Уваход і рэплікі з месца – вольныя.

Кніга Аляксея Палачанскага «Мой цвік» — прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны свет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на унутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў у літаратуры як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм. «Мой цвік» атрымала прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0