Фота з сайта spring.me

Фота з сайта spring.me

Амерыканскія сэксолагі прааналізавалі звесткі Нацыянальнага абследавання сэксуальнага здароўя і паводзін у ЗША 2012 года, у межах якога былі апытаныя 1738 мужчын і жанчын, старэйшых за 18 год. Іх даследаванне, апублікаванае ў часопісе Journal of Sexual Medicine, пацвердзіла існаванне праблемы, пра якую не прынята казаць.

30% жанчын і 7% мужчын церпяць боль падчас полавага акту. Праблема не столькі ў болю, а ў тым, што амаль палова церпіць моўчкі.

Каля 1% мужчын і 6% жанчын церпяць значны боль, яшчэ 6% і 24% адпаведна — невялікі. У асноўным гэта не доўжыцца больш за 5 хвілін (у 78% мужчын і 75% жанчын), але часам даходзіць да гадзіны і больш — у некаторых (3% мужчын і 2% жанчын) боль адчуваецца больш за дзень. Толькі 26% жанчын пераносяць анальны сэкс без болю.

43% жанчын не кажуць мужчынам пра боль падчас сэксу, мужчыны не кажуць жанчынам у 65% выпадкаў. Праўда, нават калі сказаць пра боль, у палове выпадкаў можна пачуць (ад партнёра ці ад «унутранага голасу») нешта кшталту «расслабся і ператрывай». Толькі 38% мужчын і 25% жанчын адказалі на боль зменай пазіцыі, ячшэ па чвэрці мужчын і жанчын — выкарыстаннем лубрыканту.

«Боль — даволі распаўсюджаная з’ява [падчас полавага акту — НН], якую не часта абмяркоўваюць», — робяць выснову даследчыкі. Важна не пасаромецца і даць партнёру своечасова зразумець, што нешта ідзе не так.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?