Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ плануе наведаць Беларусь на наступным тыдні, паведамілі у прэс-службе БДІПЧ АБСЕ.

Паводле вынікаў візіту місія зробіць рэкамендацыі адносна таго, ці варта накіроўваць у краіну назіральную місію падчас выбарчай кампаніі і ў якім колькасным складзе.

Звычайна БДІПЧ АБСЕ накіроўвае доўгатэрміновую назіральную місію, якая прасочвае ход усёй кампаніі ў краіне, а таксама кароткатэрміновую місію, што назірае за галасаваннем непасрэдна ў дзень выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?